Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва. На сустрэчы быў разгледжаны праект указу аб ільготах асобным катэгорыяў грамадзянаў.

Лукашэнка чарговы раз адзначыў, што Беларусь захавала стабільную сыстэму сацыяльнага забесьпячэньня, і адкрэсьліў, што на месца льгот будзе ўведзеная адрасная сацыяльная дапамога. Над выкананьнем гэтага ўказу будзе пільна сачыць Адміністрацыя прэзыдэнта.

«Задача дзяржавы — не даваць падачкі ў выглядзе льгот, а стварыць умовы для таго, каб грамадзянін меў магчымасьць забясьпечыць сабе годны ўзровень жыцьця. Чалавеку трэба даць працу, нармальны заробак, пэнсію, стыпэндыю. А дзяржаўная дапамога павінна аказвацца толькі малазабясьпечаным, тым людзям, якія сацыяльна не абароненыя, якія ня ў стане паклапаціцца пра сябе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыць павышэньня пэнсійнага ўзросту, то тут кіраўнік краіны сказаў наступнае:

«Мы не пайшлі на павышэньне плянкі пэнсійнага ўзросту — а гэта ж раскоша нават для вельмі багатых дзяржаў».

Зьміцер Панкавец паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0