Палангскія пляжы штогод «падразае» Балтыйскае мора, таму на іх ужо 4 разы прывозілі новы пясок. У гэтым годзе пляж не змяніўся. Але гэта не значыць, што стан ўзбярэжжа стабілізаваўся. Навукоўцы бачаць і іншую праблему — на вытаптаных адпачывальнікамі дзюнах не расце расліннасць, таму іх хутка руйнуюць вятры. З гэтай прычыны прыродаахоўнікі вырашаюць пытанне, ці трэба агарадзіць дзюны і забараніць людзям хадзіць туды.

Цэнтральныя пляжы Палангі перажываюць не лепшыя часы, лічыць прадстаўнік кафедры геафізічных навук Клайпедскага ўніверсітэта Эдвардас Валайціс. Таму іх ужо 4 разы папаўнялі пяском.

Але не трэба думаць, што высыпаны на беразе пясок застаецца там. Спецыяліст сказаў, што мора пераносіць яго ў іншыя месцы, на поўнач ад таго месца, дзе высыпаюць пясок.

Па словах Валайціса, у гэтым годзе прывозіць пясок на мора не прыйшлося, паколькі апошнія дзве зімы не назіраліся моцных бураў. Акрамя таго, пясок хутчэй вымываўся б з-за павышэння ўзроўню вады ў моры.

Спецыяліст адзначыў, што не ўсе пляжы ў Літве звужаюцца, у Швянтоі, напрыклад, колькасць пяску з кожным годам расце. Але гэта не радуе, паколькі даводзіцца паглыбляць порт.

Валайціс адзначыў, што ў будучыні чакаюць яшчэ вялікія праблемы з пляжамі. Паводле яго слоў, калі па-ранейшаму будзе назірацца пацяпленне, то ўзровень вады ў Балтыйскім моры падымецца на метр, тады мы можам застанецца без дзюнаў, а вада будзе падтапляць вуліцы і каналізацыі Палангі і Клайпеды.

Прыродаахоўнікі адзначаюць, што пра дзюны паклапаціцца трэба ўжо зараз, паколькі іх стан выклікае непакой. Валайціс заўважыў, што частка пяску, прывезенага на пляжы, трапіла ў дзюны.

Спецыяліст сказаў, што людзі, якія ходзяць па дзюнах, спрыяюць іх знішчэнню. Паводле яго слоў, у Германіі ёсць месцы ў дзюнах, куды людзі хадзіць не могуць. Ён адзначыў, што такое варта практыкаваць і ў Літве.

«Падчас бур найбольш уразлівыя тыя месцы, па якіх ходзяць людзі. Калі паменшыць нагрузку на дзюны, то сфармуецца расліннае покрыва, якое палепшыць стабільнасць», — растлумачыў спецыяліст

Прадстаўнік палангскай мэрыі Рэда Кайрэне сказала, што пакуль не плануюць абмяжоўваць доступ адпачывальнікаў да дзюнаў, але калі сітуацыя будзе пагаршацца, то гэтую ідэю рэалізуюць.

«Сёння варыянт забароны не абмяркоўваецца. Сітуацыя яшчэ не настолькі дрэнная. Забарона будзе ўведзеная толькі ў экстрэмальнай сітуацыі. І ўсё ж такая мера магчымая і ў будучыні можа разглядацца», — сказала Кайрэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?