Эндру Штэрн, былы муж фотамадэлькі Кэці Кліры, здзейсніў самагубства пасля таго, як даведаўся, што яго каханая часта бывае ў кампаніі галівудскай знакамітасці Леанарда Дзі Капрыё.

Эндру 22 чэрвеня пайшоў у цір і застрэліўся, паведамляе Hollywood Life. Справа ў тым, што нягледзячы на расставанне, Штэрн цяжка перажываў развод з Кліры, у яго пачалася моцная дэпрэсія і ён не мог перажыць, што ў яе жыцці з'явілася новае каханне.

Кэці Кліры і Леанарда Дзі Капрыё часта бачылі разам, і вядома, што знакаміты акцёр і мадэлька стасаваліся даволі блізка. А 19 мая дзяўчына з'явілася разам з Дзі Капрыё на кінафестывалі ў Канах. Фатографы злавілі як раз той момант, калі галівудскі прыгажун нашэптваў нешта на вуха сваёй спадарожніцы.

Як сцвярджаюць сябры нябожчыка, 40-гадовага Эндру Штэрна, гэтыя фатаграфіі сталі апошняй кропляй для яго, бо ён працягваў кахаць Кэці, хоць і сам ініцыяваў развод з-за таго, што яго жонка стала знаходзілася ў атачэнні знакамітасцяў.

Сама Кэці адмаўляе якія-кольвек рамантычныя адносіны з Дзі Капрыё, а настойвае на тым, што абмяркоўвала з акцёрам праблемы захавання рэдкіх відаў жывёл.

Яе версія выглядае даволі праўдападобна, бо зорка «Тытаніка» і «Ваўка з Уол-стрыт» цяпер сустракаецца з другой мадэлькай — Тоні Гарн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?