На пяцігадовую дзяўчынку ў Растоўскай вобласці напаў мядзведзь і адкусіў ёй кісць рукі, паведамляюць расійскія СМІ.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі базы адпачынку. Дзікая жывёла змяшчалася там у клетцы. Дзяўчынка падышла занадта блізка да месца пражывання драпежніка праз дзірку ў агароджы.

Паводле інфармацыі следчых, якія выехалі на месца здарэння, клетка са зверам была абгароджаная металічнай сеткай. Праўда, у гэтай сетцы была невялікая дзірка, праз якую малая змагла падысці ўшчыльную да мядзведзя і прасунуць руку ў клетку.

Аказалася, што пацярпелая — дачка адной з супрацоўніц санаторыя. Па факце надзвычайнага здарэння ўзбуджаная крымінальная справа. Мядзведзя перавезлі ў гадавальнік для дзікіх жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?