Reuters.com

Reuters.com

Нігерыя прайграла Аргенціне з лікам 2:3, але дзякуючы паразе Ірана ад Босніі (1:3) выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе.

У аргенцінцаў два мячы забіў Ліянель Месі (усяго ў яго на чэмпіянаце — 4 галы, ён дагнаў Неймара).

Выніковае становішча: Аргенціна — 9, Нігерыя — 4, Боснія — 3, Іран — 1.

Сёння а 23-й гуляюць Францыя — Эквадор, Швейцарыя — Гандурас.

Францыя — 6, Эквадор, Швейцарыя — 3, Гандурас — 0.

У чацвер: Германія — ЗША, Партугалія — Гана (19:00),

Алжыр — Расія, Бельгія — Карэя (23:00).

У пятніцу — дзень перапынку, матчы 1/8 фіналу стартуюць у суботу: па два матчы ў дзень.

У суботу: Бразілія — Чылі, Калумбія — Уругвай,

у нядзелю: Галандыя — Мексіка, Коста-Рыка — Грэцыя.

Аргенціна свой матч згуляе ў аўторак (або з Швейцарыяй, або Эквадорам). Нігерыя — у панядзелак, прычым верагодна з Францыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0