facebook.com/wimbledon

facebook.com/wimbledon

У матчы другога раўнду Адкрытага чэмпіянату Англіі па тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка (N8) прайграла Баяне Ёваноўскай з Сербіі (№45 сусветнага рэйтынгу) з лікам 3:6, 6:3, 5:7.

Трэба зазначыць, што Вікторыя тры месяцы не брала ўдзелу ў турнірах з-за траўмы, павольна апускаючыся ў рэйтынгу: сёння — 8-ы радок. Таму вялікай сенсацыі тут насамрэч няма.

Год таму на Уімблдоне Азаранка знялася перад матчам другога раўнду, а два гады таму, у 2012 г, дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Серэне Уільямс — 3:6, 6:7 (6:8).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0