Сёння ў Мінску адбудзецца круглы стол, прысвечаны перамовам з ЕС.

На круглым стале 26 чэрвеня прадстаўнікі экспертнай супольнасці, турыстычнай індустрыі, а таксама дыпламатычных місій абмяркуюць бягучы ход перамоваў паміж Беларуссю і ЕС, выгоды і супярэчнасці, што могуць паўстаць у выпадку падпісання пагаднення аб фасілітацыі, а таксама меркаваныя змены ў візавым заканадаўстве ЕС.

Удзельнікі:

Андрэй Елісееў, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў. Тэма выступу: «Што прынясуць беларусам змены візавага заканадаўства ЕС»;

Ірына Сушко, кіраўнік украінскай недзяржаўнай арганізацыі «Еўропа без бар’ераў». Тэма выступу: «Візавае спрашчэнне з ЕС: як гэта працуе на прыкладзе Украіны?»;

Валянцін Цэхмейстэр, дырэктар Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацый. Тэма выступу: «Спрашчэнне візавага рэжыму: чаканні турыстычнага сектару».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0