Да 28 градусаў цяпла чакаецца на тэрыторыі Беларусі ў нядзелю, паведаміла карэспандэнту БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Photo by: Ricardas Sinkus

Photo by: Ricardas Sinkus

У суботу паўночна-заходні вецер зменіцца на заходні, і на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў, днём — 15—22 градусы, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да 23—25 градусаў.

У нядзелю цёплае паветра распаўсюдзіцца на тэрыторыю ўсёй краіны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 градусаў, днём будзе ад 22 да 28 градусаў, на пару градусаў халадней — па паўночным усходзе. Уначы чакаецца пераважна без ападкаў, днём месцамі, у асноўным у паўночна-заходніх раёнах, магчымы кароткія летнія дажджы, дзе-нідзе з навальніцамі. Ноччу і раніцай месцамі туман. Некаторы дыскамфорт у надвор'е ўнясе слабы паўднёвы вецер, дадала Людміла Парашчук.

Атмасферны ціск у панядзелак пачне падаць. Беларусь апынецца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, звязанага з цыклонам над краінамі Балтыі.

У сувязі з гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы,

днём у асобных раёнах пры навальніцах магчымы моцныя дажджы, град і шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 13—18 градусаў. Днём будзе ад 20—22 градусаў па захадзе да 27—29 цяпла па ўсходзе краіны.

«Ліпень стартуе разам з кантрасным атмасферным фронтам, які стане павольна перамяшчацца ва ўсходнім кірунку. А ўслед за ім у Беларусь пачне паступаць прахалода», — сказала Людміла Парашчук.

Тэмпература паветра ў разгар дня 1 ліпеня складзе ад 16 да 23 градусаў, толькі па ўсходзе ўсё яшчэ будзе па-летняму цёпла — ад 24 да 27 градусаў. На большай частцы тэрыторыі пройдуць навальнічныя дажджы.

У сераду пачнецца паступленне на тэрыторыю Беларусі свежых і няўстойлівых паветраных мас з акваторыі Балтыйскага мора, пры гэтым дажджоў стане менш. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 17 да 24 градусаў цяпла.

Доўгатэрміновы прагноз абяцае мяккія тэмпературы цягам двух наступных тыдняў: каля 18—23 цяпла на поўначы і ў цэнтры і каля 20—25 градусаў на Берасцейшчыне і Гомельшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0