У Мінску ў сувязі з дарожнымі работамі і часовым закрыццём руху на вуліцах Панамарэнкі (ад вул. Я.Маўра да прасп. Жукава) і Кальварыйскай (цотны бок ад вул. Гусоўскага да вул.Альшеўскага) 28 і 29 чэрвеня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух тралейбусаў маршрутаў № № 13, 44 у напрамку ДС Захад-3 арганізуецца па вул. Кальварыйскай, Гусоўскага, Харкаўскай, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага і далей па маршрутах, у зваротным напрамку — без зменаў. Тралейбусы №№ 7, 9 з боку вул. Шаранговіча пройдуць да ДС Адоеўскага па вул. Панамарэнкі, Бельскага; тралейбус №47 на ўчастку ад вул. Гурскага — па вул. Панамарэнкі, Бельскага, Адоеўскага, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках; праца тралейбуснага маршруту №4 адмяняецца.

Аўтобусы маршруту №23 ад вул. Я.Брыля да вул. К.Лібкнехта пройдуць па вул. Гурскага, прасп. Дзяржынскага, Жукава ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршруту №28 ад вул. Я.Брыля да вул. П.Глебкі арганізуецца па вул. Гурскага, Панамарэнкі, Бельскага, Адоеўскага, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках.

Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца праца часовых аўтобусных маршрутаў №904 «ДС Адоеўскага — Бабруйская» з рухам па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна, Прытыцкага, Кальварыйскай, К.Цэткін, Бабруйскай, і №957 «ДС Адоеўскага — Гарадскі Вал» са рухам па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна, Харкаўскай, Гусоўскага, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на шляху руху.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№ 40, 46, 50С, 78, 163, 904, 957 на ўчастках, якія дублююцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?