Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абяцае 27 чэрвеня «прыняць вельмі важнае рашэнне», калі тэрарысты не прымуць умоў яго мірнага плана.

Аб гэтым ён сказаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў ПАСЕ.

Парашэнка паведаміў, што ў сераду зноў збіралася трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, РФ і АБСЕ.

У пятніцу група збярэцца зноў.

Прадстаўнікоў тэрарыстаў на апошняй сустрэчы не было, «але гэта і не трэба».

«Паўгадзіны таму яны выказалі жаданне прыняць удзел у сустрэчы ў пятніцу. Гэта вельмі важны дзень: калі нашы ўмовы па мірных планах не будуць прынятыя, то мы прымем вельмі важнае рашэнне».

Ён у чарговы раз заклікаў Еўропу кансалідавацца вакол украінскіх праблем і адзначыў, што «пакуль падтрымкі недастаткова».

«Гэта можа адбыцца з кожнай краінай, калі Еўропа не аб'яднаецца вакол гэтага пытання», — сказаў Парашэнка.

Ён нагадаў, што Украіна нясе страты ўжо пасля абвяшчэння спынення агню.

Акрамя таго, «пад агнём сепаратыстаў» спрабуюць аднавіць сістэмы жыццезабеспячэння Славянска, Краматорска і іншых гарадоў, дзе людзі больш за 10 сутак знаходзяцца без вады і электрычнасці.

«Украіна дэманструе не толькі словам, а справай сваё імкненне да міру. І мы ўжо заплацілі вельмі высокую цану за гэта імкненне», — сказаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?