Форвард зборнай Уругвая Луіс Суарэс за ўкус абаронцы зборнай Італіі Джорджыа К'еліні дыскваліфікаваны на дзевяць матчаў нацыянальнай каманды.

Таксама форвард адхілены ад футбольнай дзейнасці на чатыры месяцы. Акрамя таго, гулец аштрафаваны на 100 тысяч швейцарскіх франкаў. Суарэс мае права падаць апеляцыю.

Чатырохмесячная забарона закране любую футбольную дзейнасць.

Форвард не зможа прымаць удзел у трэніроўках і наведваць футбольныя стадыёны.

Такім чынам, у бліжэйшы час ён зможа выйсці на поле толькі ў канцы кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?