Псіхолаг зборнай Італіі Альберта Ферарыні выступіў са зваротам да форварда «Мілана» Марыё Балатэлі.

«Дарагі Марыё… Я думаю, што колер тваёй скуры дапамагаў табе ўсю тваю кар'еру.

Калі б ты быў белым, як я, цябе б не было ў зборнай Італіі на чэмпіянаце свету. Ты быў бы проста добрым гульцом.

Акрамя таго, ты вялікая стрэмка ў ср*цы. Калі табе так падабаецца Афрыка, то можаш адпраўляцца да сваіх «братоў».

Але яны не такія наіўныя, як італьянцы. Ты будзеш там проста хлопцам з натоўпу. Падумай пра гэта!» — заявіў Ферарыні.

Зварот Ферарыні з'явілася ў адказ на выказванне Балатэлі ў Instagram:

«Я ганаруся тым, што зрабіў для сваёй краіны. Ці, можа, як вы кажаце, я не італьянец? Афрыканцы ніколі не паліваюць брудам сваіх братоў. У гэтым «негры», як вы называеце нас, на шмат светлавых гадоў наперадзе вас. Сапраўдныя італьянцы. Праўда? Гэта проста ганьба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?