Ордэн Славы і Гонару III ступені ўручаны патрыярхам Кірылам чале КПРФ Генадзю Зюганаву ў дзень яго 70-годдзя.
Пра гэта паведамляе сайт РПЦ.
«З'яўляючыся адным з найбольш вядомых палітыкаў сучаснай Расіі, Вы імкнецеся клапаціцца пра дабрабыт народа і абараняць традыцыйныя маральныя каштоўнасці. Спадзяюся, што і ў далейшым Ваша плённая дзейнасць будзе садзейнічаць прасоўванню сацыяльна значных ініцыятыў і маральнаму звяненню грамадства», — гаворыцца ў апублікаваным на сайце звароце Кірыла да Зюганава.
***
Ордэн Славы і Гонару ўручаецца грамадскім і палітычным дзеячам, кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў, парламентарыям за ўклад у міжрэлігійнае супрацоўніцтва, умацаванне міру і сяброўства паміж народамі.