Баевікі аднавілі штурм вайсковай часткі № 3004 у Данецку. Раней байцам Нацыянальнай гвардыі Украіны ўдалося адбіць першы штурм.

Па паведамленнях мясцовых жыхароў у сацсетках у раёне вайсковай часткі чуваць актыўная стральба і гучныя выбухі.

«На гэты раз усё значна больш сур'ёзна. Грукат стральбы і выбухаў жудасныя», - піша адзін з відавочцаў.

23:38

Прадстаўнік прэс-службы самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзмітрый Гаў інфармаваў аб узяцці пад кантроль вайсковай часткі, размешчанай практычна ў цэнтры горада.

«Быў штурм часткі. Апалчэнцы ўзялі пад кантроль яе і зараз аглядаюць тэрыторыю», — прыводзіць Gazeta.ru яго словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?