У Мінску для забеспячэння транспартнага абслугоўвання комплексу «Аквапарк «Лебядзіны» з 1 ліпеня арганізуецца праца экспрэснага аўтобуснага маршруту № 119Э «АВ Цэнтральны — Аквапарк».

На маршруце будзе прадугледжана выкананне прамежкавых прыпыначных пунктаў «Вакзал», «Ленінградская», «Раманаўская Слабада», «ст.м. Няміга», «Замчышча», «Палац спорту», «Плошча Дзяржаўнага сцяга», «Мінск-Арэна». Пасадка ў аўтобусы ў раёне АВ «Цэнтральны» будзе прадугледжана на прыпыначным пункце, размешчаным па вул. Бабруйскай.

Рэжым працы маршруту — штодня з 9.00 да 23.30, інтэрвал руху — 30 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?