Пра здарэнне паведамляе партал tut.by са спасылкай на сацыяльныя сеткі. Па словах відавочцаў, інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.
Паведамляецца, што полымя пагасілі самі вайскоўцы. Неўзабаве прыбылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Потым танк адбуксіравалі на базу.
Пазней у МНС паведамілі Tut.by, што дзяжурны разлік прыбыў на месца здарэння і ажыццявіў баявое разгортванне.
«Адкрыўшы маторны адсек, супрацоўнікі МНС загарання не знайшлі», - распавёў прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі.
Прадстаўнік МНС выказаў здагадку, што дым або выпарэнні былі выкліканыя трапленнем якой-небудзь тэхнічнай вадкасці на разагрэтыя часткі рухавіка.
Да месца здарэння прыбылі таксама супрацьпажарныя разлікі Міністэрства абароны, а ратавальнікі вярнуліся да месца нясення службы.
Акрамя таго, з'явіліся паведамленні, што цяжкую тэхніку пусцілі над падземнымі пераходамі. У сувязі з гэтым абвалілася частка тынкоўкі ў пераходзе каля Камароўскага рынку — на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Веры Харужай.
Kp.by таксама паведамляе, што ўчора каля Нацбібліятэкі зламаўся С-400