У сераду, 25 чэрвеня, адбылася цырымонія ўручэння нацыянальнай прэміі «Залаты Байт — 2014», найвышэйшай прафесійнай узнагароды за дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

У Парку высокіх тэхналогій па выніках 2013 адзначылі IT-кампаніі з ліку рэзідэнтаў ПВТ прафесійнымі ўзнагародамі за дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій у сямі намінацыях.

Нацыянальная прэмія ў галіне IT «Залаты Байт» заснаваная адміністрацыяй Парку высокіх тэхналогій з мэтай заахвочвання IT-кампаній, якія дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў у вытворчай дзейнасці, якія стымулююць развіццё IT-галіны, развіццё экспартна арыентаванай вытворчасці ПЗ, прыцягненне замежных інвестыцый у гэты сектар эканомікі.

Крытэрамі для вызначэння пераможцаў у кожнай з намінацый сталі паказчыкі і вынікі гаспадарчай дзейнасці кампаній.

У намінацыі «Лепшы экспарцёр года» пераможцам стала кампанія СТАА «Гейм Стрым» (дзякуючы ім увесь свет гуляе ў World of Tanks і не толькі).

У Намінацыі «Найбуйнейшы пастаўшчык рашэнняў для беларускага рынку» перамаглі СТАА «Сістэмныя тэхналогіі» і IBA IT PARK.

Пераможцам у намінацыі «Найепшы цэнтр распрацоўкі ПВТ» названа кампанія ТАА «Сбербанк-Тэхналогіі».

У намінацыі «Найлепшы рэгіянальны цэнтр ПВТ» перамогу атрымала кампанія ЗТАА «Эрыкполь Брэст».

Кампанія EPAM Systems стала пераможцам у намінацыі «За ўклад у развіццё IT-адукацыі».

«Прадуктам года» стаў дадатак Viber, распрацаваны кампаніяй Viber Media. Месэнджарам ўжо карыстаюцца больш за 370 млн чалавек з 193 краінаў свету.

У намінацыі «Адкрыццё года» пераможцам была названая кампанія exp (capital), якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для фінансавых рынкаў.

Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод быў зачытаны ўказ Прэзідэнта № 279 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі». Дырэктар Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала быў уганараваны ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь. Медалём «За працоўныя заслугі» былі ўзнагароджаны старшыня савета дырэктараў кампаніі EPAM Systems Аркадзь Добкін, намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Гейм Стрым» Уладзімір Кіслы, генеральны дырэктар холдынгу «СТ Група» Аляксандр Мукавозчык і дырэктар «НТЛаб-сістэмы» Дзмітрыя Чарнякоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?