Аб гэтым паведамляецца на старонцы пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Разам з беларусамі 1987 і 1995 гадоў нараджэння вызвалены таксама грамадзянін Расіі 1990 года нараджэння.

Вызваленне стала магчымым дзякуючы працы актывістаў дагестанскага аддзялення руху «Альтэрнатыва».

Паводле звестак пошукава-выратавальнага атрада, маладыя людзі прыехалі ў Маскву шукаць працу.

Там да іх «падышоў чалавек, прапанаваў падпрацаваць, пачаставаў гарбатай, а ўжо праз 20 гадзін яны прачнуліся ў багажніку рэйсавага аўтобуса, а пасля — на заводзе ў Дагестане, дзе ім паведамілі пра тое, што іх купілі і яны ўжо вінныя грошы».

Дзякуючы сумеснай працы ратавальнікаў у Беларусі і Дагестане ўдалося аператыўна ўсталяваць асобу аднаго з вызваленых. Высветлілася, што малады чалавек лічыўся без вестак зніклым і сваякі даўно яго шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?