Вакаліст беларускага гурта Sciana Павал Прохараў разам з украінскім Роллікс выканае на фестывалі «Бандэрштат» сумесную песню гуртоў «Беларусь-Україна».

Нагадаем, што музычны фестываль «Бандэрштат» пройдзе ва ўкраінскім горадзе Луцк з 1 па 3 жніўня.

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Як спецыяльны госць, на фэсце выступіць беларускі гурт Заточка. Акрамя таго, упершыню для беларускіх гасцей рыхтуецца спецыяльная праграма. Так, напрыклад, у межах фестывалю запланаваныя творчыя сустрэчы з шэрагам вядомых беларусаў. Аператыўна апошнія навіны пра беларускія падзеі на фестывалі можна будзе даведацца на старонцы Укантакце: http://vk.com/bel_bandershtat

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты Скрябін, Моторрола, Кому Вниз і Роллікс.

Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі Таварыш Маўзэр, Vinsent, Сцяна, Akute і Terrakod.

Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?