Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні 28 чэрвеня перадкупальскага шэсця ў нацыянальных беларускіх строях, паведаміў рэжысёр Валерый Мазынскі.

Ён, разам з мастаком Міколам Купавам і прадпрымальнікам Уладзімірам Кішкурнам, падаваў адпаведную заяўку ў выканкам.

Паводле Мазынскага, у адмове гаворыцца, што такое шэсце «не адпавядае канстытуцыйным нормам».

Заяўка была пададзеная за два месяцы да даты мерапрыемства. Заяўнікі таксама прапаноўвалі Мінгарвыканкаму ўзяць частку фінансавых выдаткаў на правядзенне мерапрыемства.

Мазынскі не стаў каментаваць, чаму Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?