Другая трэніроўка ваеннага парада пройдзе ў Мінску вечарам 28 чэрвеня. Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, механізаваная калона пачне рух у 17.30.

Па ўсім шляху руху тэхнікі будзе паэтапна закрывацца рух па праспекце Незалежнасці. Затым ад праспекта Незалежнасці калона будзе рухацца па вуліцах Сурганава, Куйбышава, Багдановіча, праспекце Машэрава. Будзе закрыты рух на праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў.

Генеральная трэніроўка парада ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца ў 21.30.

Для паўторнага праходжання баявыя машыны будуць рухацца па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Арлоўскай, плошчы Бангалор, вуліцы Куйбышава, праспекце Машэрава.

Вяртанне механізаванай калоны ў парк будзе праходзіць ад праспекта Машэрава па вуліцах Ціміразева, Арлоўскай, плошчы Бангалор, вуліцы Сурганава, праспекце Незалежнасці, вуліцы Старынаўскай у ваенны гарадок Уручча.

Рух усіх відаў транспарту будзе перакрывацца ў абодвух напрамках па ходзе руху калоны, а таксама на час правядзення трэніроўкі.

Апрача таго, будзе забаронена паркоўка па абодвух баках праспекта Машэрава на ўчастку ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава, мясцовага праезду да гатэля «Планета» ад вуліцы Заслаўскай да дома № 27, на пляцоўцы каля дома № 39 па праспекце Машэрава, па абодвух баках вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, Ігнаценкі, Даўмана да перакрыжавання з вуліцай Харужай, вуліцы Старажоўскай да перакрыжавання з вуліцай Заборскага.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на згаданых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?