Хваля вышынёй амаль тры метры накрыла 27 чэрвеня пляжы Чарнаморкі і Іллічэўска пад Адэсай.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях Марына Грынько.

Шэсць чалавек пацярпелі, але ніхто не загінуў.

«Накрыла ўвесь пляж, ёсць пацярпелыя, у асноўным дзеці, — пераломы ног. Шмат раскіданых рэчаў па пляжы, многія рэчы сплылі разам з хваляй, паламаныя шэзлонгі», — гаворыцца ў паведамленні аднаго з відавочцаў.

Відавочцы кажуць, што сярод сонечнага спакойнага мора цунами было нечаканым.

Сейсмолагі кажуць, што землятрусаў не было. Метэаролагі тлумачаць з'яву смерчамі над морам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?