Мінулай ноччу тэрарысты атакавалі блокпост сілавікоў пад Краматорскам, пазіцыі на гары Карачун пад Славянскам і вайсковую частку ў Арцёмаўску.

Загінулі 4 ўкраінскія вайскоўцы, 6 параненых,

паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук у Facebook.

Паводле Тымчука, за апошнія тры гадзіны тэрарысты здзейснілі шэраг нападаў на пазіцыі сіл АТА.

У прыватнасці, баевікі абстралялі з аўтаматычных гранатамётаў АГС-17 і гранатамётаў РПГ блокпост № 3 пад Славянскам. Страт сярод сілавікоў няма.

Акрамя таго, з 16.45 на працягу паўтара гадзін тэрарысты абстрэльвалі блокпост сіл АТА на скрыжаванні дарог на Славянск і Чырвоны Ліман. Абстрэл вёўся з мінамётаў. Параненыя 2 ваеннаслужачыя, паведаміў Тымчук.

Таксама дэсантнікі ўступілі ў агнявой кантакт з баевікамі блізу пакінутага раней блок-паста № 1. Блок-пост вярнуўся пад кантроль сіл АТА.

Паподлеі Тымчука, зараз вядзецца абстрэл тэрарыстамі апорнага пункта сіл АТА каля сяла Тараны (Данецкая вобласць, Шахцёрскі раён).

«27 чэрвеня баевікі пачалі актыўныя дзеянні ў раёне населенага пункта Сямёнаўка Данецкай вобласці.

Паблізу апорнага пункта падраздзяленняў сіл АТА было заўважана перасоўванне танкаў і жывой сілы баевікоў»,

заявіў спікер інфармацыйнага цэнтра СНБА Украіны Андрэй Лысенка.

Акрамя таго, апоўдні ў раёне Краснапартызанска (Луганская вобл.) адбыўся мінамётны абстрэл апорнага пункта. Страт сярод вайскоўцаў Узброеных сіл няма, сказаў Лысенка.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што яшчэ не прыняў рашэння аб тым, ці працягваць рэжым спынення агню на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?