Фота УНІАН

Фота УНІАН

Украіна дзякуючы падпісанню 27 чэрвеня эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам стала паўнапраўным членам яго энергетычнай інфраструктуры.

«Пагадненне прадугледжвае, што кампаніі Украіны і Еўрасаюза будуць працаваць у адзіным нарматыўна-прававым полі, і

Украіна становіцца важнай часткай адзінага еўрапейскага газавага рынку.

Адпаведна, Украіна, якая мае унікальныя тэхнічныя магчымасці па транспарціроўцы і падземным захоўванні газу, атрымлівае дадатковы рычаг для адстойвання сваіх інтарэсаў у пытаннях энергетычнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам», — цытуе прэс-служба НАК «Нафтагаз Украіны» кіраўніка праўлення Андрэя Кобалева.

У паведамленні адзначаецца, што артыкул Пагаднення «Супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання інфраструктуры» ўстанаўлівае, што кожны бок павінен ўлічваць энергетычныя сеткі і магчымасці іншага боку пры распрацоўцы праграмных дакументаў адносна попыту і прапановы, энергетычных стратэгій і планаў развіцця інфраструктуры.

Акрамя таго, Пагадненне прадугледжвае, што бакі павінны прыкладаць намаганні для садзейнічання выкарыстанню інфраструктуры перадачы і захоўвання газу і, у выпадку неабходнасці, праводзіць кансультацыі адзін з адным або каардынаваць свае дзеянні па развіцці інфраструктуры.

Нагадаем, 21 сакавіка Украіна і Еўрасаюз падпісалі палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі. Сёння, 27 чэрвеня, Украіна і Еўрапейскі Саюз завяршылі падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?