Былы вядучы ток-шоу «Форум» на канале «Беларусь-1» Дзмітрый Косцін цяпер працуе начальнікам службы па сувязях з грамадскасцю і СМІ ў кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь» (былы «Белтрансгаз»).

— Вас называюць спецыялістам па падрыхтоўцы сюжэтаў з Латвіі, Літвы і Эстоніі. Па камандзіроўках у Прыбалтыку не сумуеце?

— Ёсць такое. Я падтрымліваю адносіны з сябрамі і калегамі з краін Балтыі. Сёння інакш быць не можа. Мы жывем у адзінай інфармацыйнай прасторы. Па некаторых пытаннях піяру ў Латвіі ёсць больш дасведчаныя калегі. Падтрымліваю з імі пастаянны кантакт. Зараз хачу з'ездзіць у Рыгу. Яна мне вельмі падабаецца сваёй архітэктурай і атмасферай.

— Кажуць, вам прапаноўвалі вярнуцца ў Белтэлерадыёкампанію. Што скажаце?

— У адну раку двойчы ўвайсці немагчыма. Але калі спатрэбіцца менавіта мой удзел у спецыяльных праектах, то чаму б і не…

* * *

Дзмітрый Косцін працаваў загадчыкам аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевінаў.

Ён быў адной з тэлезорак пачатку 1990-х. Займаўся музычным вяшчаннем, пасля ствараў праекты ў моладзевай рэдакцыі БТ, быў заснавальнікам першай праграмы пра машыны «Аўтапарк».

У 2005 годзе вядучы атрымаў спецыяльную прэмію кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва, а ў 2006 ачоліў інфармацыйны штаб Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

У пачатку 2010-ых Косцін працаваў у «Вакол планеты» і «Форуме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?