Рада Беларускай Народнай Рэспублікі распаўсюдзіла афіцыйную заяву, у якой яна вітае падпісанне Ўкраінай, Грузіяй і Малдовай пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС.

«Рада віншуе кіраўніцтва і народы гэтых блізкіх Беларусі краінаў з важным крокам на шляху эўрапейскае інтэграцыі, які адчыняе для іх новыя магчымасьці для эканамічнага і гуманітарнага разьвіцьця», гаворыцца ў заяве.

Рада БНР таксама выказала сваю падтрымку збліжэнню Беларусі і Еўрапейскага Саюза

пры ўмовах вызвалення і рэабілітацыі ўладамі Рэспублікі Беларусь усіх палітвязняў, правядзення ў Беларусі выбараў па міжнародных стандартах і забеспячэння беларускім грамадзянам дэмакратычных свабодаў.

Вызваленне Алеся Бяляцкага Рада БНР расцэньвае як станоўчы, але не дастатковы крок для пачатку нармалізацыі стасункаў паміж Мінскам і міжнароднай супольнасьцю.

Рада БНР - найстарэйшая існуючая палітычная арганізацыя беларускай дыяспары, найвышэйшы дзяржаўны орган Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў утвораны ў 1917 годзе і ад 1919 г. функцыянуе ў выгнанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?