Расійскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў не згодны з законам аб забароне ненарматыўнай лексікі ў кіно і гатовы на дыялог з уладамі.

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, прысвечаным заканчэнню Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.

«Мат — адна з вялікіх выдасканаленых вынаходак расейскага народа. Ёсць агідны мат, калі на ім размаўляюць у электрычцы, але ёсць мат як сродак выказванне крайняга стану чалавека: боль, вайна, атака, смерць, і гэта апраўдана сітуацыяй»,

— цытуе яго «Інтэрфакс».

«У закон неабходна ўносіць карэкціроўку», — заявіў Міхалкоў. Напрыклад, фільмы пра вайну ўявіць без нецэнзурнай лексікі складана, дадаў ен.

«Я сам мацяршчыннік, але ў звычайнай гаворцы вы ад мяне гэтага не пачуеце», — паабяцаў Міхалкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0