У Сімферопалі аператары кабельнага тэлебачання ў суботу спынілі трансляцыю шэрагу вядучых украінскіх тэлеканалаў.

У прыватнасці, спынена кабельнае вяшчанне тэлеканалаў «Інтэр», «1+1», «2+2», «5 канал», «ICTV», «Новы канал», «NEWS 24», «НТН», «РАДА». Замест іх уключаны расійскія тэлеканалы.

У той жа час у кабельных сетках Сімферопаля пакуль працягваецца вяшчанне ўкраінскіх забаўляльных, музычных і дзіцячых тэлеканалаў.

Як паведамлялася, у сакавіку, пасля анексіі Крыма, на паўвостраве было цалкам спынена эфірнае вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?