Удзельнікі веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве падтрымалі патрабаванне аб адмене рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны, увядзенні ў гэтым рэгіёне ваеннага становішча, а таксама запатрабавалі адхіліць ад вядзення перамоваў кіраўніка грамадскай арганізацыі «Украінскі выбар» (і кума Пуціна) Віктара Медведчука, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна»

На пятае веча на Майдане сабралася некалькі тысяч чалавек.

Да іх далучыліся прадстаўнікі добраахвотніцкіх батальёнаў «Данбас», «Днепр» і «Айдар», Рады сотняў і грамадскіх арганізацый Майдана, якія раней пікетавалі будынак адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве.

Людзей запрасілі на наступную нядзелю зноў прыйсці на веча, а ў аўторак заклікалі прыйсці да Вярхоўнай Рады і патрабаваць ад дэпутатаў прыняцця новага закона аб выбарах.

Перад зачытваннем звароту, актывісты сотняў Майдана папярэдзілі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, што

гэтая нядзельная акцыя можа стаць апошняй мірнай,

паколькі ён мае прыслухацца да сапраўднага носьбіту улады — народу Украіны, піша УНІАН.

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка, выступаючы са сцэны, распавёў, што ўкраінскія вайскоўцы знаходзяцца ў жахлівым становішчы, бо сродкі, накіраваныя ўрадам на іх забеспячэнне, не трапляюць да адрасата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?