Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» (былая «Панарама»). Вядучы Дзмітрый Бачкоў задаў яму пытанне пра «так званых палітвязняў».

«Прайшла амністыя, вызвалілі…» — апісаў прапагандыст сітуацыю Алеся Бяляцкага, так і не назваўшы прозвішча праваабаронцы. Пытанне Бачкова датычыла магчымай рэакцыі еўрапейцаў на гэты крок беларускіх уладаў.

«Можна зрабіць выснову, што асаблівых перамен — хуткіх, рэзкіх і нечаканых — з боку Еўрасаюза чакаць не трэба? Не ведаю, візавых зменаў, яшчэ чагосьці?» — спытаў ён у лоб у міністра замежных спраў.

«Абсалютна слушна, — заявіў Макей. — Мы ведаем, што нават калі б мы вызвалілі тых, каго яны называюць палітвязнямі, то нам заўтра будуць выстаўленыя новыя прэтэнзіі. Напрыклад, чаму ў Беларусі не рэгіструюцца аднаполыя шлюбы. Да нас бы выказалі прэтэнзіі, што дзеці называюць бацькоў «мама» і «тата», а не так, як патрабуецца там — «бацькі №1 і №2»… І гэтак далей.

Макей скончыў прамову тым, што кожны народ павінен сам вырашаць свой лёс, а не падпарадкоўвацца супердзяржаве-гегемону.

Беларусь — адзіная дыктатура сярод еўрапейскіх краін. Сярод іншых, за кратамі застаецца Мікола Статкевіч — адзін з тых, хто кінуў пальчатку Аляксандру Лукашэнку на выбарах 2010 года. Макей быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта ў часе выбараў і пагромаў апазіцыі, якія былі ажыццёўлены пасля іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?