Пра гэта міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў у сваім фэйсбуку.

«Выбухі ў цэнтры Данецка. Не хвалюйцеся — гэта «мірныя» выбухі, — напісаў Авакаў. — Вайсковая частка 3037 Нацыянальнай гвардыі Украіны, якая знаходзіцца каля трох месяцаў у аблозе, - адказала!

Адказала на выстаўлены ўчора ўльтыматум тэрарыстаў: скласці зброю, здацца і перадаць у распараджэнне ДНР базавы гарнізонны склад зброі, размешчаны на тэрыторыі часткі.

Выслухаўшы ўльтыматум, камандзір часткі, паступіў як сапраўдны ўкраінскі афіцэр, выканаў найскладанейшую каманду — сёння дэблакаваў частку калонай аўтамабіляў, у поўнай зброі, узяўшы ўзбраенне, што маглі вывезці.

Больш за 300 гвардзейцаў, пад камандаваннем падпалкоўніка Барцеева баявым строем пад украінскімі сцягамі прабіліся праз блокпасты тэрарыстаў і далучыліся да сіл АТА ў сектары Д.

Пры спробе тэрарыстаў, насуперак папярэджанням, пракрасціся на збройны склад вайсковай часткі, — спрацавалі вартавыя сакрэты — склад з пакінутым узбраеннем і боепрыпасамі — быў узарваны

Я аддаў такі загад, каб прадухіліць трапленне пазасталай на складзе зброі і боепрыпасаў у рукі тэрарыстаў.

(…)

P.S: нешта мне падказвае — гвардзейцы выехалі з Данецка ненадоўга. Прыйдуць назад спакойна, без выбухаў - але ўпэўнена і з сілай — так, як зрабілі ў Марыупалі. Так, што б духу тэрарыстаў на вуліцах Данецка не засталося.

P.S 22.15: Мне пішуць, што там у Данецку да гэтага часу бахае не па-дзіцячаму.. дэтануюць боепрыпасы.. Ну, як гаворыцца.. ОЙ! А навошта вы, нягоднікі, палезлі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?