БТ, 21.40

posterФранц + Паліна (Франц + Полина)
Расея, 2006, каляровы, 119 хв.
Рэжысэр: Міхаіл Сегал
Ролі выконваюць: Сьвятлана Іванова, Адрыян Топаль, Андрэй Мярзьлікін, Тамара Міронава, Увэ Елінэк, Валянцін Мацапура
Жанр: Ваенная кіно, мэлядрама паводле апавяданьня Алеся Адамовіча “Нямко”
Адзнака: 4,5 (з 10)

Беларусь, 1943 год. У вёсцы кватаруе нямецкі атрад. Маладзенькі жаўнер Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на зьнішчэньне ўсіх жыхароў…

Гісторыя немагчымай (па савецкіх часах) – любові, пастаўленая паводле прозы Алеся Адамовіча. Маладыя акторы кранаюць шчырасьцю й непадробленасьцю пачуцьцяў. Расейцы старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а руская актрыса Сьвятлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.

Карцідна мае шэраг міжнародных прызоў. Але рэжысура Міхаіла Сегала – глямурна-кліпавая, прыхарошаная. А фінал карціны вырашаны ў стылістыцы “Омэна”.

У любым выпадку, “Франц + Паліна” – фільм, які выклікае зацікаўленасьць.

ТВ Цэнтар, 23.20

posterШостае пачуцьце (Sixth Sense)
ЗША, 1999, каляровы, 107 хв.
Рэжысэр: М.Найт Ш’ямалан
Ролі выконваюць: Брус Ўіліс, Гэйлі Джоэл Осмэнт, Тоні Колет, Алівія Ўільямз, Доні Ўолбэрг
Прызы: Намінацыі на “Оскар”, прэмія “Сатурн” – усяго 30 узнагарод і 35 намінацый.
Адзнака: 9 (з 10)

Дзіцячы псыхоляг Коўл, няўдалы пацыент якога зрабіў сабе сьмерць, сустракае хлопчыка, які бачыць прывідаў. Сымптомы нагадваюць Коўлу скаргі старога пацыента, але праца з хлопчыкам прыводзіць героя - і гледача - да шокавых высноў…

Найклясычная містыка Найта Ш’ямалана з выбітнай акторскай гульнёў, хітрай рэжысурай – і абсалютна нечаканай разьвязкай. Адзін з найлепшых містычных фільмаў апошніх часоў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?