Экстранная купля Іракам знішчальнікаў расейскай кампаніі «Сухой» стала «маўклівым дакорам» для ЗША, піша The New York Times. Раней паведамлялася, што Су-30 былі набыты для барацьбы з баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта».

Афіцыйны Ірак лічыць, што Вашынгтон праявіў марудлівасць пры пастаўцы знішчальнікаў F-16 і верталётаў Apache, хоць цяпер ЗША знаходзяцца ў працэсе продажу абодвух відаў узбраенняў, гаворыцца ў артыкуле.

Кіраўнік іракскага ВПС генерал Анвар Хама Амін заявіў, што расійскія знішчальнікі пачнуць выкарыстоўвацца ў найбліжэйшыя тры-чатыры дні. Па словах Аміна, у Ірак таксама прыбылі расійскія ваенныя эксперты. Генерал падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта пра экспертаў, а не пра дарадцаў. Амін дадаў, што расейцы пакінуць Ірак у найбліжэйшы час, пасля таго як знішчальнікі будуць падрыхтаваны для эксплуатацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?