Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў. 

У 16.30 будзе закрыты рух па вуліцах Заснавальнікаў і Старынаўскай. Механізаваная калона пачне рух у 17.30, у сувязі з гэтым будзе закрывацца рух па праспекце Незалежнасці паэтапна па ўсім маршруце руху тэхнікі.

Потым ад праспекта Незалежнасці калона пройдзе па вуліцах Сурганава, Куйбышава і М.Багдановіча да праспекта Машэрава. Рух на праспекце Машэрава будзе закрыты ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў. 

Акрамя таго, будзе забаронена паркоўка па абодвух баках праспекта Машэрава на ўчастку ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава; на мясцовым праездзе гасцініцы «Планета»; на пляцоўцы каля дома нумар 39 па праспекце Машэрава; па абодвух баках вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, Ігнаценкі, вуліцы Даўмана да скрыжавання з вуліцай В.Харужай, вуліцы Старажоўскай да скрыжавання з вуліцай Заборскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?