Мадэліраванне — адзін з накірункаў выкарыстання 3D-прынтараў.

Мадэліраванне — адзін з накірункаў выкарыстання 3D-прынтараў.

У Беларусі плануецца стварыць навукова-тэхналагічны кластар па вытворчасці 3D-прынтараў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Чыжык.

Па словах Сяргея Чыжыка, у Беларусі ёсць усе ўмовы для таго, каб развіваць 3D-друк і арганізаваць вытворчасць новых прынтараў і расходных матэрыялаў.

«Мы можам прыйсці на рынак 3D-друку, і нават на вельмі моцныя пазіцыі, таму што ў гэтай вобласці ёсць яшчэ прастора для дзеянняў. Прынтары, што ёсць, не дасканалыя, і трэба прыўнесці яшчэ шмат новых ідэй для таго, каб зрабіць іх даступнымі, абсталяваць шырокім дыяпазонам функцый і, галоўнае, значна павысіць якасць «друкаваных» вырабаў», — сказаў ён. На яго думку, цяпер ёсць усе магчымасці для распрацоўкі удасканаленых мадэляў 3D-прынтараў.

«Мы ў гэтай сферы можам прыўнесці вельмі многае і своечасова запатэнтаваць», — сказаў Сяргей Чыжык.

Паводле яго слоў, цяпер неабходна вызначыцца, на базе якога матэрыялу будуць працаваць прынтары. У Беларусі ўжо ёсць адпаведныя напрацоўкі. Чыжык таксама дадаў, што для такіх прылад патрэбна высокадакладная тэхніка, спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.

3D-прынтары можна буддзе выкарыстоўваць, напрыклад, у пратыпіраванні вырабаў, мікрасэнсорыцы, будаўніцтве, для стварэння індывідуальнага абутку.

Сяргей Чыжык падкрэсліў: цяпер важна звярнуць увагу на постіндустрыяльныя галіны.

«Навука павінна дапамагчы ўвайсці ў постіндустрыяльную плынь, а гэта развіццё біятэхналогій, фармацэўтыкі, нанатэхналогій з пераходам на нанаіндустрыі, IT-тэхналогіі», — сказаў ён.

У Беларусі зараз з 3D-прынтарамі актыўна працуюць такія вытворчасці, як «Пеленг», «Атлант», МТЗ. Закупілі ўстаноўкі ДНВА парашковай металургіі, Мінскі гарадскі тэхнапарк, «Белтэкс Оптык», «Аэрамаш», ВЗЭП і многія іншыя —

сёння ў краіне функцыянуе каля 30 прафесійных прылад.

Такія ўстаноўкі маюць БДУ, БНТУ, Віцебскі і Гомельскі тэхнічныя універсітэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0