Герой матча — паўабаронца «Марсэля» Мацьё Вальбуэна, facebook.com/fifa.com
У матчы 1/8 фіналу ЧС па футболе Францыя перамагла Нігерыю з лікам 2:0 (Пагба, 78, Ёба, 90+2-аўтагол).
У чвэрцьфінале Францыя згуляе з пераможцам пары Германія — Алжыр. Гэты матч (Германія — Алжыр) пачнецца сёння ў 23:00. Трансляцыя на Беларусь-1.
Чвэрцьфінал Францыя — Германія/Алжыр пройдзе ў пятніцу, 4 ліпеня, а 19-й.
У аўторак пройдуць заключныя матчы 1/8 фіналу: Аргенціна — Швейцарыя, Бельгія — ЗША.
Пераможцы таксама сфармуюць чвэрцьфінальную пару.
Нагадаем, што вядомыя ўжо дзве пары 1/4 фіналу: Бразілія — Калумбія (4 ліпеня, 23:00) і Галандыя — Коста-Рыка (5 ліпеня, 23:00)
0
0
0
0
0
0