Сёння адбылася тэлефонная размова ў чатырохбаковым фармаце Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з федэральным канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Парашэнка, у прыватнасці, праінфармаваў аб сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях і падкрэсліў, што, на жаль, дамоўленасці, дасягнутыя падчас папярэдняй размовы ў чатырохбаковым фармаце не былі выкананыя.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін «прапанаваў размясціць ўкраінскіх памежнікаў і назіральнікаў АБСЕ з расейскага боку пагранпунктаў, захопленых апалчэнцамі», паведамляе РІА Навіны.
Фота Валерыя Мельнікава / РІА Навіны
Масква спадзяецца на старт хуткіх прамых кансультацый па гэтым пытанні, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў
«Гэтыя пункты пропуску былі некалькі дзён таму занятыя апалчэнцамі, і прэзідэнт Украіны настойліва ставіў пытанне — і гэта было ўжо не ў першы раз — пра тое, каб вярнуць сітуацыю пад кантроль і забяспечыць транспарэнтнасць, каб усе маглі пераканацца, што праз гэтыя пункты пропуску не праходзяць узброеныя людзі», — сказаў Лаўроў, каментуючы які апошнюю тэлефонную размову лідэраў Францыі, Германіі, РФ і Украіны.
«Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс прапанову аб тым, каб на гэтых пунктах пропуску з расейскага боку былі размешчаныя прадстаўнікі пагранслужбы Украіны для сумеснага кантролю за мяжой і каб на гэтых жа пунктах пропуску з расейскага боку былі размешчаныя назіральнікі ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе», — дадаў кіраўнік расійскага МЗС.
Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што расійскае запрашэнне назіральнікаў ад украінскай Дзяржпагранслужбы і АБСЕ дзейнічае на перыяд захавання рэжыму спынення агню ва Украіне.
Ён выказаў надзею, што «гэтая ініцыятыва расейскага прэзыдэнта дазволіць усім, ад каго гэта залежыць, прыняць і забяспечыць рашэнне аб прадаўжэнні дзеяння спынення агню, аб прадаўжэнні дзеяння перамір'я».