Уначы на 18 лістапада на 87‑м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр народны артыст СССР і Беларусі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ) Віктар Роўда.

Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў Смаргоні. У 1939 годзе скончыў Віленскую дзяржаўную духоўную семінарыю, у 1951 годзе — Літоўскую кансерваторыю. З 1951 года В.Роўда выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, быў хормайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Свешнікава. З 1956 года — хормайстар і дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладчык (з 1964 года — загадчык кафедры) у БДАМ. З 1965 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

“Разам зь ім скончылася беларускае музычнае ХХ стагодзьдзе”, -- кажа пра Віктара Роўду кіраўнік “Беларускай капэлі”, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў

“Са сьмерцю Віктара Роўды закончылася беларускае музычнае ХХ-е стагодзьдзе. Справядлівыя словы. Віктар Роўда быў апошні магіканін, апошні стоўп мінулага стагодзьдзя Беларусі. Такіх людзей – адзінкі, і менавіта такія людзі вызначаюць музычнае жыцьцё цэлага народу.

Каб добра зразумець ролю Віктара Роўды ў беларускай музыцы, трэба быць музЫкам. У выканаўчым сэнсе гэта быў Бах, калі параўноўваць колькасьць напісанага кампазытарам і выкананага Віктарам Роўдам. Ён ведаў напамяць партытуру ўсіх сваіх твораў. Харавая хрэстаматыя, якую ўклаў, рэдагаваў і выдаў падручнікам Роўда, была зробленая толькі на беларускім матэрыяле, па ёй вучацца больш за 30 год. Віктар Роўда агучыў усе тры тамы зборніку беларускіх народных песень Шырмы, што да яго не рабіў ніхто.

Я не магу паставіць побач з Віктарам Роўдам ніводную зь фігур яго часу. Дзякуючы яму ў канцэртнае жыцьцё Беларусі вярнулася рэлігійная музычная літаратура. За гэта мы павінны падзякаваць яму, і паставіць сьвечкі ў цэрквах усіх канфэсій.

Я ня чуў выкананьня лепш, чым у хоры Роўды. У яго я сам навучыўся новаму, раней невядомаму, і ня толькі я. Сьпевакі хору заўсёды казалі: “пад яго руку мы сьпяваем лепш, чым умеем”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?