У Данецкай вобласьці 19, 20 і 21 лістапада абвешчаныя днямі жалобы па загінулых гарняках у выніку аварыі на шахце імя Засядзькі .

Міністэрства надзвычайных сытуацый Украіны пацьвердзіла гібель 69 чалавек пасьля выбуху сумесі мэтану й паветра. Невядомым застаецца лёс 31 шахцёра.

Выбух здарыўся больш як на кілямэтровай глыбіні. Дзеяньням ратавальнікаў перашкаджае пажар. Усяго на момант выбуху ў шахце было больш за 450 чалавек.

Шахта імя Засядзькі эксплюатуецца з 1958 году і лічыцца небясьпечнай з‑за выкідаў вугалю й мэтану. Працы ў шахце вядуцца на глыбіні 1304 мэтры. Прычыны аварыі пакуль высьветліць не ўдалося.

Сёлета на ўкраінскіх капальнях загінулі 80 чалавек, а летась — 170 шахцёраў, у тым ліку 13 на гэтай самай шахце.

Украінскія шахты лічацца аднымі з найнебясьпечнейшых у сьвеце.

Паводле BBC-Ukrainian

Фота — «Наш Донецк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0