Фота Сяргея Гудзіліна.

Рэжысёр Вольга Мікалайчык бачыць у гэтым магчымасць паказаць нашу нацыянальную адметнасць. 

— Такая ідэя выклікана тым, што нам адмовілі ў правядзенні Купальскай хады — шэсця ў нацыянальных строях ад Ратушы да вуліцы Янкі Купалы і канцэрт. Мяне натхніла, як у Нарвегіі 17 Траўня, на Дзень Канстытуцыі, людзі выходзяць у нацыянальных строях. Нават немаўляткі ў касцюмах. У гэтым ёсць сакральная еднасць нацыі.

І калі адзін чалавек бачыць незнаёмца ў такім жа нацыянальным строі, то ён для яго свой, брат.

І мы такое свята хацелі зрабіць у Мінску. Але атрымалі адмову.

А калі я вярталася з імпрэзы ў дзень рэпетыцыі параду, я бачыла адны расейскія сцягі на вуліцы. І падумала, што 3 Ліпеня нам трэба выйсці ў вышыванках.