Сёння законапраект аб пераходзе на зімовы час Дзярждума Расіі прыняла адразу ў другім і трэцім канчатковым чытанні.

Перавод стрэлак адбудзецца 26 кастрычніка 2014 г.

Дзеючы цяпер у Расеі летні час быў уведзены ў ліпені 2011 года па ініцыятыве тагачаснага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева і неаднаразова станавіўся прадметам вострых дыскусій.

Як вядома, парламент Беларусі аднадушна пераняў тады гэтае расійскае «ноў-хаў».

Цяпер маем надзею, што Беларусь будзе на працягу ўсяго года жыць у тым жа рытме, што і суседнія з ёй еўрапейскія дзяржавы — краіны Балтыі, Украіна і Малдова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?