У суд Кастрычніцкага раёна Мінска накіравана крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка прыватнай інфармацыйна-асветнай установы «Платформ інавейшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў хуліганстве.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Бандарэнка быў затрыманы супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС Мінска 1 красавіка і з таго часу ўтрымліваецца ў сталічным следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага.
Усяго праваабаронцу выстаўлены абвінавачанні па трох эпізодах учынення злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 (хуліганства) і 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў, звязаных з прымяненнем фізічнай сілы, было завершана Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў канцы мая гэтага года.
Следства ўстанавіла тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачваным, два з якіх звязаныя з прымяненнем насілля ў дачыненні да жанчын.
Супрацьпраўныя дзеянні абвінавачванага, як паведамлялася раней, пацверджаны паказаннямі відавочцаў, вынікамі экспертыз, відэаматэрыяламі, іншымі доказамі, сабранымі падчас следства. Яго ўчынкі кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 арт. 339 КК (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства). Бандарэнка знаходзіцца пад вартай.
Чытайце таксама:
Па крымінальным абвінавачванні арыштаваны праваабаронца Андрэй Бандарэнка
СК: Праваабаронца Андрэй Бандарэнка нападаў на жанчын
Следчы камітэт: суд над Андрэем Бандарэнкам будзе адкрытым
Тэрмін папярэдняга расследавання ў дачыненні да праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі працягнуты на месяц
***
У 2011 г. Бандарэнку заснаваў «Платформу» — арганізацыю, якая займалася абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі.
У кастрычніку 2012 года «Платформа» была ліквідаваная рашэннем Мінскага гаспадарчага суда, пасля чаго Бандарэнка і яго аднадумцы заснавалі новую арганізацыю — «Платформ інавейшн».