90-гадовая гомельская бабуля Марыя Сазоненкава праславілася на ўсю Беларусь у 2011 годзе, калі ахвяравала на будаўніцтва музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны $5600.

Муж пенсіянеркі памёр больш за 20 гадоў таму, дзяцей яна не мела, а пакідаць грошы сваякам ці знаёмым прынцыпова не хацела. Усё жыццё жанчына працавала тэрапеўтам. Свае мільёны яна атрымала ад продажу лецішча.

Марыя Сазоненкава працягвала збіраць грошы на «народныя будоўлі» — яшчэ 13 мільёнаў рублёў яна перавяла на будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Наступную суму хацела зноў ахвяраваць на музей ВАВ. 

Аднак да адкрыцця музея пенсіянерка не дажыла. Як распавялі ў раённай арганізацыі Савета ветэранаў, больш за год таму яна памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0