У бліжэйшыя суткі, 3 ліпеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па поўдні адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі, а днём па Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра гэтай ноччу +8.. +14°C, максімальная днём +16.. +23°C.

Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак 4-5 ліпеня надвор'е ў нашай краіне будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў цёплай паветранай масе.

Ноччу 4 ліпеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, днём будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі можа згушчацца туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +13°C, максімальная днём будзе вагацца ад +19°C па паўночным усходзе да +27°C па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу пры зменнай воблачнасці і пры павышаным фоне ціску будзе без дажджу. У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе можа ўзнікаць туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Начная тэмпература паветра +10.. +15°C, днём слупкі тэрмометраў пакажуць +22.. +28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0