Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка расійскай дзяржавы.

kremlin.ru

kremlin.ru

kremlin.ru

kremlin.ru

kremlin.ru

kremlin.ru

Да памятнай даты было прымеркавана адкрыццё новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На ўрачыстую цырымонію адкрыцця кіраўнік расійскай дзяржавы прыбыў разам з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Агледзеўшы экспазіцыю музея, кіраўнікі дзвюх краін пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей.

Перад пачаткам цырымоніі адкрыцця Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўсклалі кветкі да стэлы «Менск - горад-герой» на праспекце Пераможцаў побач з музеем, дадае прэс-служба кіраўніка расійскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0