Пра гэта прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў напісаў у сваім фэйсбуку, назваўшы допіс «Пяць кароткіх каментароў па сітуацыі ва Украіне».
фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева
Першае. Перапыніўшы перамір'е, прэзідэнт Парашэнка здзейсніў драматычную памылку. Яна прынясе новыя ахвяры. І за іх ён цяпер адказвае асабіста.
Другое. Вярнуцца да перамоваў будзе значна складаней. Такія законы вайны.
Трэцяе. 27 чэрвеня Украіна падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Гэта права Украіны.
Права Расіі — перайсці да новых умоў працы з ёй. Абараніць свой рынак. Рашэнне аб мерах абароны будзе прынята пасля кансультацый.
Урад Расіі займаецца аналізам сітуацыі. А таксама распрацоўвае нашы дзеянні ў рамках Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю СНД і правілаў СГА.
Чацвёртае. Украіна за газ не плаціць. Запазычанасць вялізная. Бяруць газ з падземных сховішчаў.
Да восені будзе паўнавартасны газавы крызіс.
Пятае. Велізарны паток бежанцаў. Дзясяткі тысяч. Людзі бягуць ад вайны. Амерыканская прапаганда сцвярджае, што яны едуць «адпачыць да бабуль». Цынізму няма мяжы.
У такіх умовах развіваць адносіны з Украінай будзе вельмі няпроста, а па пэўных пытаннях немагчыма.