Аляксандр Лукашэнка сёння на адкрыцці новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падкрэсліў недапушчальнасць перакройвання гісторыі пад канкрэтны палітычны заказ і спроб украсці Вялікую Перамогу.

фота kremlin.ru

фота kremlin.ru

«Шчырую пагарду ў нашых людзей выклікае адкрытая мана аб вайне, калі розныя псеўдагісторыкі выстаўляюць здраднікаў героямі, а захопнікаў — вызваліцелямі, калі яны бессаромна перакройваюць гісторыю пад канкрэтны палітычны заказ і спрабуюць украсці ў нашага народа Вялікую Перамогу. Такім марадзёрам мы давалі і будзем даваць рашучы адпор, адстойваючы гэты важнейшы гістарычны здабытак. І ў гэтай вайне супраць марадзёраў мы таксама будзем разам», - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што Беларусь заўсёды была супраць скажэння праўды аб вайне і стала першай у свеце краінай, якая стварыла Музей Вялікай Айчыннай вайны. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў адзін з самых цяжкіх перыядаў вайны, калі Беларусь знаходзілася пад акупацыяй. «Якой жа моцнай і нязломнай была вера людзей у перамогу праўды і дабра!» — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?