У Мінску затрыманы кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Суд над актывістам адбудзецца ў панядзелак.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Ільля Дабратвор.

Алега Корбана супрацоўнікі міліцыі забралі з кватэры і адвезлі ў Партызанскі РУУС.

Ільля Дабратвор мяркуе, што Алега маглі затрымаць за расцяжку «За незалежную Беларусь», якая нядаўна з'явілася ў мэтро. Яна вісела каля 30 хвілін, пакуль яе не знялі міліцыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0