Пастановай урада №631 ад 30 чэрвеня быў вызвалены ад пасады кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін.

Апроч таго, у інтэрнэце з'явіліся паведамленні аб ягоным арышце.

Паводле інфармацыі крыніцы рэсурсу «Хартыя-97», Жылін быў арыштаваны 1 ліпеня і змешчаны ў СІЗА.

Ураджэнец Арджанікідзэ (зараз Уладзікаўказ) Ігар Жылін, якому ў студзені споўнілася 73 гады, узначаліў канцэрн 4 лютага 2011 года. Дагэтуль (з 11 жніўня 2009 года) ён узначальваў прадпрыемства «Гродна-Азот». У 1990—1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расіі, з'яўляўся намеснікам старшыні парламенцкага камітэта па пытаннях эканамічнай рэформы і ўласнасці. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СярэднеАзГаз» (Масква), з 2006 года — першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энерджы Інвест» (Руставі, Грузія).

Па прыездзе ў нашу краіну Жылін атрымаў беларускае грамадзянства. 

* * *

Ігар Жылін быў адным з атрымантаў элітнай зямлі ў Вяснінцы («Дразды-2»). Ягоныя суседзі расказвалі, што будаўнічыя матэрыялы на ўчастак гэтага занятага чалавека прывозяць пераважна ўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?