Расійская тэлевядучая Анфіса Чэхава з мужам Гурамам Баблішвілі едуць у Крым са сваім спектаклем «Калі мужа няма дома». Артыстка расказала, з чым ім давялося сутыкнуцца падчас паездкі:

«Селі ў цягнік на Крым. Пасажыраў акрамя нас, якія едуць праз Украіну, нікога… Правадніца кажа, цераз мяжу не прапускаюць мужчын да 65 і жанчын да 35. Я праходжу па іх крытэрам, Гурам не вельмі… Спадзяёмся неяк прарвацца))) У цягніку няма вагона-рэстарана і правадніца наракае, што хутчэй за ўсё і цягніка хутка не будзе», — напісала Чэхава на старонцы ў Інстаграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?